- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзмітры Шатыловіч нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромха ў Беластоцкім Ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 году вучыўся ў Бельску Падляшскім ў сярэняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 г. быў вывезены на прымусовую працу ва Ўходнюю Прусію пад горад Хайльсберг. Пасля прыходу туды Чырвонай Арміі ў лютым 1945 г. быў уключаны ў яе рады і накіраваны на фронт. Пад канец лютага быў цяжка паранены ў левы бок і асколкам у брыво левага вока і перавезены ў вайсковы шпіталь ў Зээбургу. Па дэмабілізацыі ў студзені 1946 г. вярнуўся з Бабруйска дамоў і паступіў у 4-ты клас Беларускай Гімназіі ў Бельску Падляшскім, які закоччыў у чэрвені 1946 г. У сувязі з тым што польскія ўлады ў жнівені 1946 г. ліквідавалі Беларускі Ліцэй у Бельску Падляшскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй ім. Тадэвуша Касцюшкі ў Бельску Падляшскім, які скончыў у чэрвені 1948 г. і быў накірованы Міністэрствам Асветы ў Варшаве ў Ленінградскі Электратэхнічны Інстытут, які закончыў ў снежні 1953 г., атрымаўшы ў Польшчы дыплом магістра інжынера электрыка аўтаматыка. Ад сакавіка 1954 г. пачаў працаваць у праектным бюро ў Варшаве, дзе праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі і ў Польшчы і за мяжою. Быў паўгода на аўтарскім наглядзе ў Тузлі ў Югаславіі і амаль тры гады ў Індыі ў Бакара. У вольны час ад працы ў бюро працаваў ад 1975 г., гідам замежных польскіх экскурсій у польскім турыстычным бюро «Орбіс» і іншых.