У Тыкоціне прайшла прэм’ера спектаклю “Бежанцы 1915”
2025-07-15 18:18
Аповеды герояў рэпартажу складзеныя ў гадзінную аповесць, якая паказвае іншае вымярэнне ўцёкаў і вяртання на радзіму, звяртае ўвагу на лакальныя і сямейныя канфлікты.
Усё гэта на аснове гісторыі адной сям’і, падкрэслівае аўтар сцэнару Раман Паўлоўскі-Фельберг:
— Мы хацелі, каб на аснове кнігі стварыць універсальную гісторыю пра кабету і мужчыну, пра дзяцей, і сям’ю, якую выслалі са свайго роднага кутка, са свайго звыклага жыцця ў малой айчыне, і прымусілі выехаць у эміграцыю ў невядомы край.
Спектакль «Бежанцы. 1915» рэалізавала беларуская тэатральная ініцыятыва BY TEATR, рэжысёр — Андрэй Новік.
15 ліпеня, а 19-ай гадзіне ў «Салоне пад Совамі» ў Тыкоціне пройдзе яшчэ адзін паказ гэтай пастаноўкі. Галоўным партнёрам выступіў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
Цалкам матэрыял — у далучаным файле.
Беларускае Радыё Рацыя