У Вільні пройдзе Тыдзень беларускай культуры
2025-08-17 15:14
У Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча пройдзе Тыдзень беларускай культуры — сем дзён мастацтва, музыкі, літаратуры і творчасці.
З 1 па 7 верасня абяцаюць: адмысловую выставу, майстар-класы, жывую музыку і інтэрактыўныя прасторы.
На выставе «Літаратурны мапінг Вільні і Менска» пакажуць мапы, гісторыі, «вакенцы», якія можна адчыняць, архіўныя фота і інтэрактывы.
2 верасня, у аўторак, адкрыецца Філасофскі салон і пройдзе дзіцячы творчы майстар-клас «Мая краіна мары — Беларусь».
3 верасня, у сераду — творчы майстар-клас для дарослых «Маё імя ў трох алфавітах».
4 верасня адкрыецца імерсіўная прастора «Мой дом там, дзе сэрца» і пройдзе творчы майстар-клас «Тут я пачуваюся дома».
5 верасня, у суботу — камерны вечар беларускай і еўрапейскай класічнай музыкі.
У нядзелю пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй. Можна будзе сустрэцца з камандай і даведацца, з якімі выклікамі змагаецца музей і якія планы мае на будучыню.
Уваход вольны (данаты дарэчныя).