Удзел Камуніката ў сёлетнім Фестывалі PRADMOVA закончыць on-line сустрэча з Яраславам Іванюком
2025-12-07 22:16
Сёлетні Міжнародны Фестываль Інтэлектуальнай Кнігі PRADMOVA праходзіў пад лозунгам «Птушкі бяз гнёздаў», які адсылаў нас да асобы Ларысы Геніюш — сімвала нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. Гэта менавіта Фонд Kamunikat.org у 2025 годзе разам з Цэнтрам Беларускай Культуры ў Беластоку выдаў успаміны Ларысы Геніюш пад такім загалоўкам на беларускай і польскай мовах. «Жылі мы з дня на дзень, вечныя чужынцы, птушкі бяз гнёздаў, у якіх надзея была толькі на Бога» - пісала ва ўспамінах Ларыса Антонаўна.
Фонд Kamunikat.org у гэтым годзе перавыдаў гэтую кнігу, якую некаторыя называюць расповедам
«як калядаванне прывяло да незалежнасуі».
Ня менш актыўны быў наш удзел у
Фестывалі PRADMOVA ў Празе.
Пражскую частку інаўгуравала
дыскусія паводле кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты» - «Ці мела
Беларусь шанец вырвацца з арбіты Расеі і пайсці па шляху дэмакратыі
пасля аднаўлення Незалежнасці?» Яе ўдзельнікамі былі:
Сяргей Навумчык, аўтар цыкла кніг па найноўшай гісторыі Беларусі,
апошняя – трэцяе перавыданне кнігі «Дзевяноста пяты» у выдавецтве Kamunikat.org, лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭНа, і доктар гістарычных навук, лаўрэат прэміі Гедройця Сяргей Абламейка.
Апрача гэтага ў Празе са сваёй новай кнігай пра Лі Харві Освальда выступіў Аляксандр Лукашук. Ён ужо 35 гадоў даследуе жыццё забойцы прэзідэнта Джона Кенэдзі ў Савецкім Саюзе
і яго ўплыў на самае значнае забойства XX стагоддзя.
Новую кнігу кароткай іранічнай прозы «Мы ідзём на Марш!» прэзентаваў Севярын Квяткоўскі. Гэта гісторыі ўзятыя з жыцця беларусаў ад пачатку 1990-х і
да моманту зліцця людзей у адно бясконцае мора радасці свабоды ў 2020
годзе.
Пра працу над другой часткай кнігі «Імёны Свободы» расказаў Уладзімір Арлоў. У кнізе, таксама як і ў выдадзенай Камунікатам першай частцы, будзе тры раздзелы: «Да Беларусі» (1772 – 1918), «Дзеля Беларусі» (1918 – 1991), «У Беларусі» (1991 – 2025). Трапіць у яе 400 герояў і гераінь, жыццёвы шлях якіх ужо завяршыўся.
Моцным акцэнтам
варшаўскай PRADMOVY была таксама сустрэча з былым амбасадарам Польшчы ў Менску Лешэкам Шэрэпкам – аўтарам палітычнага трылера «Беларускі снайпер», ўтрыманага ў стылі найлепшых твораў Тома Клэнсі і Роберта
Ладлума. Гэты раман выдатна адлюстроўвае
сучасную беларускую рэальнасць, а таму
дазваляе
глыбей зразумець як сутнасць аўтарытарнага рэжыму, так і матывы
тых, хто наважваецца рызыкаваць жыццём, каб яго перамагчы.
Найперш з канцэртам «Беларуская Майстроўня – паветраны шар беларускай незалежнасці» выступіў Лявон Вольскі, які таксама падзяліўся са слухачамі сваімі ўспамінамі пра «Майстроўню». А на канец пра беларускае адраджэнне ў 80-я гады ХХ стагоддзя расказау яшчэ
Сяргей Шупа.
Задумаецца:
- чаму прапаганда рэжыму Лукашэнкі называе яго «беглым» ці «этнічным палякам»
- чаму ў 2023 годзе рэжымнае «міністэрства прапаганды і дэзінфармацыі» заблакавала сайт бібліятэкі у Беларусі а ў 2025 прызнала Камунікат і яго сацыяльныя сеткі «экстрэмісцкімі»
Ды ўрэшце - адкажа на пытанне навошта ён усё гэты робіць! :)
Сумаваць не давядзецца!
Запрашаем на YouTube-канал Міжнароднага Фестывалю Інтэлектуальнай Кнігі PRADMOVA
10 снежня 2025, серада
17:00 - 18:00
Вось так мы і адзначаем юбілей 25-ці годдзя Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org!