Уладзіслаў Завальнюк: У мірны шлях супраць навалы!
2020-06-29 16:47
З Менску ў Будслаў выправілася пілігрымка на чале з айцом Уладзіславам Завальнюком. Ксёндз-пробашч Чырвонага касцёла адолее маршрут на монаколе.
Перад стартам святар звярнуўся да паломнікаў:
– Становімся на нашых жалезных конікаў, едзем праз плошчу і па тратуары кіруемся да ГУМа. Там – налева, да ратушы і так далей. Маршрут вядомы.
– Няхай добры Бог блаславіць! Шчыры дзякуй вам, што прыбылі. Бывайма разам і нясём, як я казаў у Божым храме, мір і спакой нашай зямлі, нашаму народу і кожнаму чалавеку.
За чатыры дні пілігрымы пераадолеюць адлегласць 132 км. Прыбыццё ў Будслаў чакаецца 2 ліпеня, калі традыцыйна пачынаецца ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай.
Беларускае Радыё Рацыя