- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У польскай гістарыяграфіі даследаванні кіруючых органаў, а таксама асоб, якія займаліся вядзеннем дзяржаўных спраў у Вялікімі Княстве Літоўскім - вядзецца даволі грунтоўна. Цікавасць жа да службоўцаў і чыноўнікаў, якія служылі і працавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачала з'яўляцца толькі на працягу апошняга дзесяцігоддзя. Адным з найбольш грунтоўных даследаванняў з'яўляецца праца Фёдара Чарняўскага "Ураднікі Менскага ваяводства XVI - XVII стагоддзяў". У адрозненні ад шматлікіх даследаванняў сваіх калег Фёдар Чарняўскі падрабязна даследуе і апісвае не толькі час знаходжання на пасадзе пэўнай асобы, але таксама і апісвае чалавечыя і асабістыя рысы службоўцаў. Зроблена гэта на аснове яшчэ не апублікаваных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў архівах Беларусі. Выданне складаецца з чатырох частак, сярод якіх "Стольнікі", "Падстоліі", "Лоўчыя", "Струкцасы". Аўтар адзначае, што на тэрыторыі Менскага ваяводства, падчас Вялікага Княства Літоўскага існавала 36 розных пасадаў. Таму толькі тады, калі выданне будзе мець не чатыры а ўсе 36 раздзелаў, можна казаць пра поўнае завяршэнне даследаванняў.