- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На зломе эпох у 90-я гады імкліва зараджалася новая фармацыя прадпрымальнікаў, як грыбы пасля даджу з’яўляліся прыватныя прадпрыемствы. Уладальнік невялікай фірмы поўны самаўпэўненасці і пафаса Віктор і яго кампаньён Саша арганізавалі гандлёвы бізнес з офісам у паўпадвале і нядбайнай бухгалтаркай Клавай. Тым часам ў Мінску квітнеў кантрабадны гандаль цыгарэтамі, у якім актыўна ўдзельнічалі энергічныя бабулі-пінсіянеркі.