- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усе адзінаццаць год вучобы ў школе ў Андрэя жыло гэтае хваляванне — хваляванне перад чыстай старонкай сшытка. Ён ўвесь час быў унутрана перакананы, што ад таго, як ён напіша самую першую літару, будзе залежаць канчатковы вынік усяго напісанага. Андрэй хвалюецца і цяпер — сёння апошні ўступны экзамен, сачыненне, — хаця і ведае, што паступіць. Ён можа зрабіць у сачыненні процьму памылак — і паступіць. Бо паступленне не залежыць ад яго — маці наперад зрабіла ўсё неабходнае. Андрэй яшчэ здаваў школьныя экзамены, а яна ўжо сказала яму, у якім інстытуце, на якім факульцеце будзе вучыцца. Не Андрэй выбіраў — яна, маці. Зрэшты, і ёй выбіраць не надта прыйшлося — у яе быў толькі адзін знаёмы дэкан. Яна выбрала яго таму, што ягоны сын меў гандлёвую фірму. Гандлёвую фірму мае і маці. Ну, а гандляр гандляра заўсёды зразумее. (фрагмент)