- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За ўвесь час ад смерці Яраслава Ўладзіміравіча ў 1054 г. да мангольскай навалы ў 30—40-я гады ХІІІ ст. Усяслаў Брачыславіч быў адзіным князем, які заняў кіеўскі пасад, не будучы Яраславічам. Менавіта полацкі князь сваімі актыўнымі дзеяннямі парушыў раўнавагу ўлады паміж Яраславічамі. Усяслаў стаўся найбольш актыўным і паспяховым змагаром супраць стварэння адзінай дзяржавы на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы ў раннім сярэднявеччы, кінуўшы ўсю сваю моц на абарону незалежнасці Полацкага княства. Яшчэ большае значэнне гэтая постаць мае для беларускай гісторыі. У часы Ўсяслава быў створаны тэрытарыяльны, палітычны і этнакультурны грунт будучай Беларусі. Імя Ўсяслава Брачыславіча бясспрэчна стварае магутны вузел беларускай гісторыі.