- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раша, але не наша. Не так даўно, купляючы ў краме пакет горацкага малака, звярнуў увагу на нейкую новую маркіроўку што з'явілася на звычных ужо блакітна-белых пакетах. Шчыра кажучы, і раней бачыў там нейкія жоўтыя плямы, што з’явіліся там у апошні час, але “прачытаць” іх давялося толькі зараз: ну хто калі без неабходнасці звяртаецца да надпісаў на ўпакоўцы? Якім жа было маё здзіўленне, калі заўважыў, што побач з прывабнай чорна-белай кароўкаю на мяне з пакета глядзіць двухгаловы арол, што з'яўляецца зараз гярбом суседняй Расеі! Надпіс, што "абдымае” чужынскі герб прэзэнтуе нам “Министерство сельского хозяйства Российской Федерации». «З чаго б гэта? - была першая думка. - Прадукцыя вырабленая ў Беларусі, а герб - расейскі”. З гэтым пытаннем я звярнуўся да начальніка аддзелу ідэялогіі Горацкага райвыканкаму Аляксандра Бяляцкага. Адказ быў просты - маўляў, гэта азначае, што горацкае малако прайшло сэртыфікацыю ў РФ. Але ж аніякай інфармацыі пра тую сэртыфікацыю на выяве пячаткі нямашака. Ды й калі так, то нам - беларусам - з гэтага што за радасьць?