- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За дзень да падаражання цукру ў Горках ён знік з прылаўкаў. У пятніцу 27 мая карэспандэнт газеты «УзГорак» не знайшоў гэтага салодкага прадукту ні ў адной з наведаных крамаў горада. Напярэдадні ў чацвер ў адным з буйных гандлёвых цэнтраў Горак на вітрыне можна было пабачыць усяго адзін фасаваны пакет. На наступны дзень не было ўжо і яго. На ўсе пытанні пра цукар прадаўцы крамаў толькі разводзілі рукамі і расказвалі, што гэты тавар хутчэй за ўсё з’явіцца ізноў у суботу, але ўжо па павышаных коштах. Зараз жа яго няма, бо не паспелі завесці – людзі ўсё разабралі. Рост цаны на салодкі прадукт перад сезонам загатовак адбыўся паводле пастановы Міністэрства эканомікі №75. Дакументам прадугледжана падаражанне цукру адразу на 40%.