- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускія хостынг-правайдэры напісалі ў Міністэрства сувязі і ААЦ. Беларускія хостынг-правайдэры 8 чэрвеня накіравалі калектыўны зварот у Мінсувязі і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ). Гэта было зроблена ў сувязі з уступленнем у моц указу №60, які рэгулюе Інтэрнэт. Аўтар звароту прапануюць “панізіць цэны на знешні трафік да сярэднееўрапейскіх і адмяніць патрабаванне да юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь) размяшчаць свае інфармацыйныя рэсурсы толькі на абсталяванні, якое фізічна знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Талоўная прычына, па якой частка сайтаў, якія належаць рэзідэнтам Беларусі, па-ранейшаму знаходзіцца на абсталяванні, якое фізічна размешчана за межамі Беларусі, з'яўляецца значна больш высокі кошт замежнага трафіку ў Беларусь у параўнанні з краінамі заходняй Еўропы", — адзначаюць правайдэры.