be
pdf

Узгорак 26/2010

агульнапалітычная газета

Ад паперкі да рэальнасці. Вуліцу Рытава горацкія чыноўнікі “адрамантавалі” яшчэ месяц назад. Праўда, толькі на паперы. На гэта звярнулі ўвагу рэгіянальны партал horki.info, наша газета. Нават самы папулярны веб-рэсурс Беларусі tut.by размесціў інфармацыю пра гэта. Нарэшце дзіркі ў дарозе ўсё ж залаталі. Нагадаем, што ў траўні жыхары Горак, якія жывуць на вуліцы Рытава, падпісалі петыцыю з просьбай адрамантаваць дарогу У атрыманым адказе за подпісам намесніка старшыні райвыканкама А.І.Папытаева сцвярджалася, што мясцовае камунальнае прадпрыемства "ажыццявіла падсыпку асфальтавага пакрыцця гравійнай сумессю”. Пераканацца ў гэтым не было ніякай магчымасці: і жыхары Рытава, і незалежныя журналісты, па дапамогу да якіх звярнуліся абураныя гараджане, на ўласныя вочы бачылі пашкоджаную дарогу з ухабамі і выбоінамі. Публікацыі ў СМІ, трэба спадзявацца, “прысаромілі” некаторых нядбайных асобаў Вынік гэтага цяпер можна не толькі ўбачыць не ўзброеным вокам, але і адчуць. Дзякуючы працы камунальнікаў, цяпер у аўтобусе, што рухаецца па Вучгасе, не трасе, як на караблі ў шторм.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Узгорак
  • Месца выхаду: Горкі
  • Дата выхаду: 2010-07-01
  • Рэдактар: Брокараў Эдуард
  • Copyright: © 2010 by Узгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org