- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пустыя грошы лягуць цяжкім грузам. На нас. Здаецца, што 2009 год стаўся тым часам, калі нават непахіснае ў сваёй самаўпэўненасці кіраўніцтва краіны прызнала крызіс. Вымушанае ў “пажарным” рэжыме шукаць грошы, каб лапіць дзіркі ў бюджэце і кідаць даляры ў "топку” валютнай біржы на падтрымку курсу нашага рубля, “вертыкаль” пачала нават гаманіць аб лібералізацыі. Як цяпер мне бачна, мэта была адна: пад салодкія для “буржуйскага” вуха словы аб рэформах, прыватызацыі, лібералізацыі і г.д. узяць мільярды даляраў ад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Задачу з поспехам выканалі. А што далей? Адалей пачынаецца самае складанае. Як разважае наш зямляк-беларус? Урад гэтыя грошы пазычыў, ён няхай і аддае. Мяне гэта мала кранае, бо я з гэтых грошаў нічога не атрымаў Я сяджу на сваёй працы, неяк выжываю. Абы не скарацілі ці не звольнілі. Атам... будзь, што будзе. Было і цяжэй, і неяк выкручваліся. Але на самой справе ўсё выглядае не так проста. Бо грошы з МВФ бяруцца, каб дацягнуць без абвалу курс нашага зайчыка да наступных прэзідэнцкіх выбараў і, калі пашанцуе, давесці сярэдні заробак на канец бягучага года да 500 даляраў. Для каго наша “вертыкаль" давядзе заробкі да плану - здагадайцеся самі.