- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кандыдат на пасаду прэзідэнта Алесь Міхалевіч у сераду 1 снежня ў Горках сустрэўся з мясцовымі выбаршчыкамі. Кандыдат зрабіў стаўку не на тое, каб людзі пасля працы цягнуліся да яго на сустрэчу ў папярэдне замоўленую залю. А асабіста абышоў, пазнаёміўся і паціснуў руку болей, чым 100 чалавекам у невялікіх Горках. Сваю вандроўку ў Горкі Міхалевіч пачаў з наведвання рэдакцыі “УзГорка ” – адзінай незалежнай газеты ў Магілёўскай вобласці. Кандыдат асабіста перадаў для публікацыі свае праграмныя палажэнні. Далей Міхалевіч з членамі сваёй каманды раздаваў агітацыйныя ўлёткі ў гандлёвым павільёне “Малая Еўропа ”.