Ва Украіне выходзіць артбук «Сож» — дыхтоўны фотаальбом з вершамі Алеся Плоткі і фотаздымкамі Алеся Пілецкага (Беларусь-2020) і Станіслава Крупажа (Украіна-2022). Усе сродкі ад продажу накіроўваюцца на падтрымку беларускага рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка», таму гэтая кніга — спосаб падтрымаць добраахвотнікаў, якія аддалі сваё здароўе на вайне, і адначасова атрымаць артбук. Прыбыткі ад выдання арыгіналу (2023) таксама ішлі на падтрымку «Ланкі».
Перакладчык — вядомы беларусам
Вячаслаў Лявіцкі, які ў тым ліку спрыяў з’яўленню ў Кіеве вуліцы
Уладзіміра Караткевіча. Украінская версія атрымала назву «Сож» — у гонар ракі, што цячэ паміж дзвюма краінамі, сучасная фізічная і метафізічная мяжа, «шэрая зона» нашага часу.
«Гэта яшчэ адно звяно ў гуманітарнай місіі, якую выконвае гэтая кніга, працяг арыгінальнай версіі. Калі я пачынаў як перакладчык, з кнігі Івана Сэмесюка, на прэзентацыях было багата ўкраінцаў, якія набывалі яе для сваіх беларускіх сяброў. А цяпер і мая кніга ва ўкраінскім перакладзе можа быць цікавая не толькі ўкраінцам, але і беларусам, якія шукаюць падобны падарунак. Пагатоў арыгінальнага беларускага выдання засталося меней за 10 працэнтаў».
Кніга выходзіць у выдавецтве
«Коло» пры падтрымцы
House of Europe.
Папярэдняя замова працягваецца да 20.12, потым кнігу можна будзе замовіць праз звычайныя інтэрнэт-кнігарні. Калі графікі адключэнняў электрычнасці не будуць пагаршацца, каманда праекта спадзяецца адправіць усе кнігі ўжо на зімовыя святы.
Перадзамова па Украіне (дастаўка ўключаная)
Зрабіце данат 1100 грн (або больш — на ваш меркаванне) на картку рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка»:
5330 3752 4169 1688 (Yavorskyi Volodymyr)
У тэксце пераказу абавязкова ўкажыце: «Добровільна пожертва на статутну діяльність / Сож / ваш адрес або номер НП та контактний телефон».
Перадзамова ў іншыя краіны (дастаўка ўключаная)
Пераказ 25 еўра (або больш — на ваш меркаванне) на рахунак: IBAN: LT73 3250 0833 6008 6996 (Ales Plotka)
BIC/SWIFT: REVOLT21
У тэксце пераказу абавязкова пазначце:
«Сож / ваш адрас і кантактны тэлефон».