Вадзім Мажэйка: Дзень незалежнасці яднае беларусаў
2020-07-03 23:42
Пры ўсёй спрэчнасці самой даты, большасць беларусаў станоўча ставяцца да даты 3 ліпеня як да Дня незалежнасці.
Вынікі тэматычнага даследвання прадставіў эксперт Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка:
– Вядучым святам краіны большасць беларусаў лічыць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня. І ён абыходзіць амаль на чвэрць Дзень Перамогі і Дзень Волі, і Дзень абвяшчэння незалежнасці ад Савецкага саюза. Усё тое, што звязанае з незалежнасцю, дае рост. Гэта тое, на што людзі арыентаваныя ў будучым. Адносна гэтага ў грамадстве, безумоўна, ёсць кансэнсус.
Па словах Вадзіма Мажэйкі, якая б дата не была выбрана, Дзень незалежнасці застанецца для беларусаў галоўным святам краіны.
Беларускае Радыё Рацыя