- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З усіх разнастайнасцей графічнага мастацтва кніжная графіка з'яўляецца самай складанай. Мастак у гэтай галіне акрамя прафесійных навыкаў павінен валодаць шырокім дыяпазонам дадатковых ведаў: уменнем зрабіць крытычны аналіз рукапісу, асновамі мастацкай i тэхнічнай рэдактуры, прымяненнем на практыцы тэхналогіі паліграфічнай вытворчасці. Кніжная графіка, як від мастацтва, тоіць вялікія магчымасці мастакоўскай тэхнічнай лабараторыі: малюнак i акварэль, афорт i літаграфія, лінагравюра i дрэварыт...