be
Верасень 1939. Як нас вызвалялі

Верасень 1939. Як нас вызвалялі

Аўтары фільму пажадалі застацца невядомымі

Так званы «вызваленчы» паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 г. Што мы ведаем пра яго? Перш за ўсе тое, што здарылася ў верасні 1939 г., сталася магчымым у выніку цынічнага гандлю паміж дзвюма таталітарнымі дзяржавамі – гітлераўскай Нямеччынай і Савецкім Саюзам. Па-другое, насельніцтва акупаванай Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі адразу зведала, што такое савецкі лад, які не мог бы ўтрымацца без паўсядзённага тэрору, высылак, арыштаў, расстрэлаў. Аўтары фільму сцвярджаюць, што напад Чырвонай Арміі на Польшчу ў 1939-м, не быў вызваленнем Заходняй Беларусі. Зусім наадварот: гэта было закабаленне заможнага заходнебеларускага насельніцтва таталітарнаю машынаю. Акрамя таго, дамова паміж Гітлерам і Сталінам дазволіла Трэцяму Рэйху заатакаваць Францыю ды іншыя еўрапейскія дзяржавы. А неўзабаве, менш як праз два гады, на беларускія землі прыйшлі нацысты. Жудаснае кола Другой сусветнай вайны пракацілася па шматпакутнай Беларусі.

www.belsat.eu





Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: БелсатTV
Выдавецкая сэрыя: Дакументальныя фільмы
  • Месца выхаду: Менск-Варшава
  • Дата выхаду: 2011
  • Выдавец: БелсатTV
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2011 by Белсат
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org