- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Першая кніга “Листи з-під ковдри” выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, ва Ўкраіне (Кіеў, 2002). Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы”, 2003; “Лісты з-пад коўдры”, 2004; “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”, 2005; “From Belarus with love” (Кіеў, 2005); “Święta Nowego Rocku” (Wrocław, 2006); “Сто лі100ў на tut.by”, 2007; “Бэрлібры”, 2008. Укладальнік паэтычных анталёгіяў “Сувязьразрыў/Зв’язокрозрив” (Кіеў, 2006) і “Pępek nieba/Пуп неба” (Wrocław, 2007). Стала друкуецца ў часопісах “Дзеяслоў” і “ARCHE”, альманаху “pARTizan”, тыднёвіку “Наша Ніва”.