- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Геарг Тракль (Georg Trakl, 1887 – 1914), сын гандляра металам з Зальцбурга. Вывучаў фармацэўтыку ў Вене; як пазаштатны чыноўнік-медык паступіў у 1913 г. на працу ў гарнізонны шпіталь у Інсбруку, але неўзабаве пакінуў службу. Жыў у доме Людвіга ф. Фікера, у часопісе якога “Der Brenner” ён супрацоўнічаў. З пачаткам вайны ў складзе ранейшай вайсковай часткі зь перасоўным шпіталем апынуўся на фронце. Пасля бітвы пад Гродакам (Гарадок, Галіцыя) падупаў жудаснай дэпрэсіі ад убачанага і быў пад наглядам псіхіятраў у гарнізонным шпіталі ў Кракаве, дзе і памёр ад перадазіроўкі псіхатропных сродкаў. Тракль – адзін з самых яркіх паэтаў, прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму, як называюць неспакойнае, экстатычнае, творчае дзесяцігодзьдзе ў літаратуры паміж 1910 і 1920 гадамі зь яго эксперыментамі і парываньнямі, гукавай і колернай гарманічнасцю, меланхалічнасцю.