- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Перакладае вершы з ангельскай (Дж. Дон, Э. Дыкінсан, У.Б. Ейтс, У.Х. Одэн, Л. Коэн), францускай (Ж. дэ Нэрваль, Ш. Бадлер, С. Малярмэ, Г. Апалінэр, М. Карэм), літоўскай (Г. Радаўскас ды інш.), польскай (К.І. Галчыньскі, Ч. Мілаш, З. Гэрбэрт), расійскай (М. Цьвятаева, І. Бродзкі, Г. Айгі), украінскай (Ю. Андруховіч, С. Жадан). Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Арганізатар некалькіх конкурсаў для маладых літаратараў. Ляўрэат прэміі часопіса “Крыніца” (1999), часопіса “Сучасність” (Кіеў, 2006), часопіса “Современная поэзия” (Масква, 2007), прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” (2007), прэміі “Крышталь Віленіцы” (Славенія, 2008).