- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прысвечана вывучэнню арганізацыі рамеснай вытворчасці ў гарадскіх уладаннях каталіцкай царквы на тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне XVII - XVIII ст. Звяртаецца ўвага на той факт, што рамяство было асноўным заняткам насельніцтва ка- таліцкіх гарадоў і мястэчак поруч з земляробствам, жывёлагадоўляй і рознага кшталту промысламі. На падставе спецыяльнай літаратуры і архіўных матэрыялаў вылучаны асноўныя групы рамесніцкіх прафесій, якія пераважалі ў гэтым тыпе гарадскіх паселішчаў Беларусі ў перыяд з сярэдзіны XVII па XVIII ст. Прасочана дынаміка росту колькасці рамеснікаў і асобных груп рамесніцкіх прафесій. (А. А. Пруднікаў, Асаблівасці арганізацыі i развіцця рамеснай вытворчасці ў каталіцкіх гарадах i мястэчках Беларусі ў сярэдзіне XVII - XVIII ст., фрагмент)