- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Важнасць ведаў аб сацыяльнай структуры раннесярэднявечнага грамадства немагчыма недаацэньваць як мінімум таму, што нярэдка менавіта ў ёй можна знайсці тлумачэнні тым ці іншым палітычным падзеям, шляхам эвалюцыі соцыуму і дзяржавы. Адносна старажытнарускай гісторыі варта весці размову аб праблеме вызначэння той часткі насельніцтва, праявы дзейнасці якой сустракаюцца ў летапісах у форме вечавой актыўнасці. У навуцы не выпрацаваны адзіны адказ на пытанне аб тым, які статус і характарыстыкі мела гарадское і асабліва вясковае людье старажытнарускіх княстваў. (Емяльянаў С. П., Катэгорыя свабоднага насельніцтва старажытнарускай зямлі, фрагмент)