- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вершы Насты Кудасавай — заўжды нататкі з краю бездані. Аднак сёння яны гучаць як лек і паратунак. Летась аўтарка пакінула родныя берагі Дняпра, цяпер жыве на марскім узбярэжжы ў Польшчы. Але яе лірычная гераіня — дзяўчынка, што расла сярод лясоў і балот, — усё гэтак жа балюча адчувае свет. ... Болей »
Сабіна Брыло — рэдкі выпадак вяртання ў паэзію ў сталым узросце. Аўтарка перастала пісаць з нараджэннем дзіцяці і парушыла маўчанне толькі праз 14 гадоў. У апошнія гады выйшлі дзве кніжкі вершаў. Тэксты Сабіны Брыло лаканічныя, па-хармсаўску абсурдныя, часам прарочыя і заўжды горка-іранічныя. Бо свет... Болей »
Дзмітры Строцаў піша паэзію больш як 40 гадоў. І кожны верш — адказ на патрасенні гэтага свету. Апошнім часам аўтар жыве ў Берліне і працуе ў жанры паэтычнага рэпартажу, дзе сведчыць пра сучасныя падзеі, што несупынна збіваюць з ног. У новым выданні падкасту Дзмітры распавядзе пра дзіцячыя пластылінавыя... Болей »
Ганна Севярынец распавядае, як без шкадавання крэсліць няўдалыя старонкі, чым у літаратуры ёй дапамагае агарод і чаму пісьменніцтва — гэта сэксуальны занятак. ... Болей »
Паэтка Таня Скарынкіна — зацятая калекцыянерка. Усё нясе ў дом: фотаздымкі, паштоўкі, прыгожыя рэчы са сметнікаў. Але найбольш ёй падабаецца збіраць чалавечыя гісторыі, у якія аўтарка ўглядаецца па-дзіцячаму цікаўным позіркам. Таня жыве ў Смаргоні, дзе бясконца знаходзіць сюжэты для сваіх паэтычных... Болей »
Адам Глобус — мультыінструменталіст у літаратуры. Аўтар-хамелеон. Піша вершы і прозу, раманы і хоку, гарадскія жахаўкі ды рок-тэксты, эратычныя апавяданні, дэтэктывы на продаж і апакрыфічна рэалістычныя партрэты сУчаснікаў. У новым выданні падкасту нязменны герой літпрацэсу распавядзе, чаму вандроўка... Болей »
У першым выданні падкасту «Адкуль бяруцца кнігі» Таццяна Заміроўская распавядае, як прыдумляе апавяданні ў фонавым рэжыме мозга, калі этычна браць чужую гісторыю і як мігрэнь ды Джон Ленан дапамаглі ёй напісаць раман. ... Болей »