- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
18 траўня музейныя работнікі, даследчыкі гісторыі і помнікаў культуры, рэстаўратары, стваральнікі экспазіцый, экскурсаводы, захавальнікі калекцый і наглядальнікі адзначылі сваё прафесійнае свята. Сярод аматараў сучаснага мастацтва сёння ўжо стала звычкай праводзіць ноч напярэдадні Міжнароднага дня музеяў у сценах культурніцкай установы. І пакуль навукоўцы спрачаюцца аб тым, якім быць сучаснаму музею, а яго супрацоўнікі распрацоўваюць новыя канцэпцыі экспазіцый, народ выбірае звычайнае шоу. Менавіта так і выглядала сёлетняя акцыя ў Ратушы. У гэтым годзе Віцебскі абласны краязнаўчы музей разам з арганізатарам праекта “Планета Японія”, японскім цэнтрам культуры “Дзэнкан”, Пасольствам Японіі і шматлікімі арганізацыямі і творчымі калектывамі з Віцебску больш за месяц займаліся падрыхтоўкай Ночы музеяў.