- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Сабачка гэты раптам зрабіўся ці не галоўным «ньюсмэйкерам» у рэгіёне. Мала нам свінога грыпу – дык яшчэ і вірус шаленства разгульвае па вуліцах у абліччы дварнягі! Журналісты пісалі аб ёй не йнакш як аб шалёнай. СМІ распавядалі пра тое, што сваіх ахвяраў псіна выбірае сярод мажных мужчын і амаль не заўважае прадстаўніц пяшчотнай паловы чалавецтва. Больш за тое, Барбос набраўся нахальства ды зрабіў замах на цялесную недатыкальнасць супрацоўніка праваахоўных органаў, цапнуўшы таго за лытку. Магчыма, гэта і стала апошняй кропляй. У паветры запахла палёным. А ў цёмных віцебскіх завулках пачалі сноўдаць цьмяныя постаці, якія сваёй паставай вельмі нагадвалі «Паліграфаў Паліграфавічаў» з вядомага булгарскаўскага раману...