- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Надарылася мне ў Кёльне паглядзець рэтрасьпектыўную выставу Казіміра Малевіча. Бадай, усё, што стварыў славуты мастак, ды яшчэ палотны, кераміка вучняў... Здавалася, канца ня будзе абвешаным карцінамі сьценам. А я з цікавасьцю доўжыў і доўжыў свой шлях ад аднаго твору — да другога, ад аднаго, існага ўсясьвету, да другога, рукатворнага, вядома ж, менш дасканалага. На перападах вышыняў кружылася галава. А спыніўся я, вядома ж, ля знакамітага чорнага і менш знакамітага чырвонага квадратаў. І доўга стаяў, асабліва перад “Чорным квадратам”, каб паглынуць памяцьцю ўсе ягоныя адметнасьці, усе драбніцы, якія ня менш, чым канцэпцыя, рэпрэзентуюць аўтара. (фрагмент)