- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Стабілізец не стабілізуецца. Як бачна па апошніх днях, кошты на валюту, насуперак перакананьням уладаў, усё ж такі пачалі расьці. Гэта чакалася, і павінна было адбыцца раней, бо беларуская эканоміка моцна прывязаная да расейскай, а там дэвальвацыя склала болын за 50%. У нас была на ўзроўні прыблізна 30%, але прагнозы на бліжэйшы час рабіць складана. Мяркуецца, што курс даляра можа сягнуць 3150-3200 рублёў, а можа і болей.Расея пакуль адмовілася фінансаваць беларускую эканоміку, але МВФ вырашыў даць дадатковы крэдыт, яшчэ 1 мільярд даляраў. Галоўнае, каб гэтыя грошы пайшлі на рэструктурызацыю эканомікі, а не на падтрымку сыстэмы, як раней.