- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
“Продкі мае выйшлі зь літоўскіх балот”, -- пісаў пра Палесьсе і ўласнае паходжаньне расейскі клясык Фёдар Дастаеўскі. Для многіх у свой час гэтая фраза стала парадаксальным адкрыцьцём. Настолькі няпроста было стасаваць вобраз сталічнага аўтара з самым, бадай, архаічным кутком Беларусі. Я ўявіў сабе гэтую фразу, але ўжо ў вуснах Вінцука Вячоркі, і атрымаў той самы эфэкт парадаксальнага адкрыцьця.