- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нашых расповедах пра Майстроўню і ў камэнтарах да іх іншы раз сустракаецца параўнаньне гэтай першай нефармальнай арганізацыі з сэктай. Майстровец Сяргей Шупа не адпрэчвае такога параўнаньня, згадваючы пра тое, што й першыя хрысьціяне былі сэктай. Шупа: “Пра сэкту мне таксама ў галаву прыходзіла. Гэта падобна было да сэкты. І па кайфу было ў гэтай сэкце быць. Была такая паралель – зь першымі хрысьціянамі. Зараз уяві сабе – завальваем у нейкі тралейбус і пачынаем сьпяваць. Уяві сабе рэакцыю. Я б ужо зараз ня змог. Гэта трэба быць маладым, трэба такую сытуацыю, трэба...