- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ да ўзьнікненьня Беларускай Майстроўні, напрыканцы 1970-х гадоў у Менску быў толькі адзін нефармальны асяродак, дзе сьвядома размаўлялі па-беларуску. І большасьць людзей у гэтым асяродку былі мастакі: Яўген Кулік, Аляксей Марачкін, Мікола Купава, Віктар Маркавец ды іншыя. Былі сярод іх і літаратары, і гісторыкі, і філёзафы. Але з гледзішча прафэсіі атрымліваецца, што менавіта мастакі ў часы татальнае русіфікацыі захавалі мову ў жывым гучаньні.