- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трыццаць гадоў таму, калі з утварэньнем Майстроўні пачаўся нефармальны беларускі рух, пра паездкі за мяжу, асабліва ў заходнія краіны, можна было толькі марыць. А сёньня шмат майстроўцаў стала жывуць у Эўропе, Ізраілі і за акіянам. Ня ведаю, ці гэты працэнт адпавядае агульнай статыстыцы эміграцыі зь Беларусі. Але мне здаецца, што калі б раптам спатрэбілася зноў сабраць Майстроўню дзеля нейкага новага вялікага пачатку, яны б абавязкова прыехалі.