- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трыццаць гадоў таму на Каляды ў Беларусі нарадзілася першае публічнае аб’яднаньне, але ўсё выглядала так, быццам яно ўзьнікла ніадкуль, на голым месцы. Ніхто Майстроўню наўмысна не задумляў і не ствараў, яна паўстала сама і пачала імкліва пашырацца, гуртуючы вакол беларускай ідэі самых розных людзей. У гэтых перадачах мы спрабуем адказаць на пытаньне: адкуль Майстроўня ўзялася пасярод самага што ні ёсьць савецкага застою? Ані табе папярэднікаў у выглядзе разгалінаванага падпольля, ані чагосьці незвычайнага ў грамадзкай атмасфэры, ані зруху эпох, ані шолаху ветру.