- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напэўна ж беларуская ідэя за савецкім часам не ўключала ў сябе нічога такога адмысловага, “толькі для дарослых”, каб прыштампаваць яе: “дзецям да 16-ці ўваход забаронены”. Тым ня менш, пячатка забароны на ёй адчувалася. Нездарма тагачасны дасьціпнік параўнаў беларускую мову з сэксам, маўляў адносіны да першага і другога аднолькава сарамлівыя. Пачуўшы мову, людзі хаваюць вочы, нібы перад імі ў неадпаведны момант разгарнулі эратычны часопіс. Так было і на пачатку 1980-х. Але адносіны з тых часоў зьмяніліся хіба што да сэксу.