- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Можа быць, самым калярытным і ад таго запамінальным пэрсанажам у Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму быў студэнт журналістыкі Алесь Суша. Прынамсі яго майстроўцы згадваюць найчасьцей. Пра асаблівы Сушаў вобраз кажуць і Гэнік Лойка і Сяргей Кныш і Лявон Вольскі. Суша ў Майстроўні быў вельмі яскравы й запамінальны пэрсанаж. Па-першае, гэта быў такі выразны шляхцюк. Па-другое, ён культываваў такое вымаўленьне, блізкае да польскага, цяжка было нават зразумець раз-пораз на непадрыхтаванае вуха. І гэта таксама ўражвала. Гэта была абсалютна знакавая постаць”.