- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нараджэньне Беларускай Майстроўні я назваў цудам не таму, што хацеў узвысіць ці прыўкрасіць гэтую зьяву, а таму, што не знаходжу ёй рацыянальнага вытлумачэньня – чаму менавіта ў 1980-м годзе менавіта на філфаку БДУ і менавіта гэтыя людзі здавалася б на пустым месцы ажыцьцявілі этапны зрух у нашай гісторыі, адгарнулі яе новую старонку, на якой словы “незалежная Беларусь” выглядалі ўжо ня толькі мрояй паэтаў і дысыдэнтаў, а рэальнай мэтай для дзясяткаў, а потым соцень і тысяч усьвядомленых грамадзян.