- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні да Ларысы Сімаковіч ставіліся як да цудатворыцы. Вось вам сабраліся людзі з вуліцы, у многіх мядзьведзь па вушах патаптаўся, а яна робіць зь іх сапраўдны хор! Народныя песьні ў яе апрацоўцы пачыналі гучаць такімі гукамі, якіх мы проста ня чулі. Уражаньне ўзмацнялася тым, што гукі гэтыя сыходзілі ад нас саміх.