- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напэўна ж тыя, хто сабраўся ў Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму, не ўсьведамлялі напоўніцу, што закладаюць такім чынам пачатак публічнага руху, які некалі прывядзе да зьдзяйсьненьня самых неверагодных іхных мараў. Адчувалі толькі, што патрапілі ў тую кропку, дзе дзеецца штосьці вялікае, можа быць, сама гісторыя. Нейкай задняй думкай яны, выгадаваныя на ідэёмах савецкай прапаганды, разумелі, што вольна ці міжвольна ідуць у змаганьне. Але “сама гісторыя” забараняла ім думаць пра гэта, упарта выводзячы іх на эвалюцыйны шлях масавых сьвятаў, сьпеваў і асьветы.