- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі зноў заходзіць гаворка пра асаблівы беларускі шлях, не такі, як у іншых нацыяў, а таму ўдалы ці гаротны (хто як лічыць), я прапаную суразмоўцам разам засьпяваць народную песьню. “Пры чым тут што? -- усклікваюць яны. -- Мы гаворым пра сур’ёзныя рэчы!.. Ды й ня ўмеем мы ноты браць... І што пра нас падумаюць навокал?..” Словам, прычынаў адмовіцца так шмат, што настаяць нескладана. І калі нарэшце галасы выстройваюцца ў супольны сьпеў, усім раптам становіцца зразумела, што ніякага адмысловага шляху няма, што мы -- такія самыя, як усе, што мы нацыя, і наш патэнцыял як нацыі неабмежаваны.