- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трыццаць гадоў таму разам з Майстроўняй у беларускае адраджэньне прыйшла і практыка перайманьня назваў у папярэднікаў. Калі партыя, дык Грамада, калі газэта, дык “Наша Ніва”... Зрэшты, і ўсю культурніцкую дзейнасьцю называлі па-колішняму – адраджэньнем. Нічога дзіўнага ў гэтым не было, бо Майстроўня мусіла дысэнт ператварыць у рух, вынесьці нацыянальную ідэю на людзі і, натуральна, самапрэзэнтавацца. Ад нелегальнай суполкі ці імпрэзы такога прадстаўленьня не патрабавалася, бо там самі для сябе ведалі, што яны пераймаюць і ў каго, і гэтага было дастаткова.