- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беларускую Майстроўню, што стварылася ў Менску трыццаць шэсьц гадоў таму, людзі зьбіраліся адусюль. Пераважна гэта былі студэнты больш-менш аднолькавага ўзросту - вакол дваццаці гадоў. А далей - загадка. Уявіце сабе даволі аднародную студэнцкую масу. Ня важна, фізыкі гэта альбо лірыкі — вынік будзе аднолькавы. Маладыя людзі маюць падобнае сацыяльнае заплечча, жывуць у падобных умовах і падобнымі інтарэсамі. І вось у такую групу нейкім чынам трапляе флюід беларушчыны. Як правіла, два-тры чалавекі пасьля гэтага далучаюцца да Майстроўні.