- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зьяўленьне Беларускай Майстроўні трыццаць шэсьць гадоў таму было цудам. І гэты цуд меў сваю праекцыю ў гісторыі. Нешта падобнае адбылося ў Беларусі напачатку мінулага стагодзьдзя, калі нарадзілася “Наша Ніва”. Рыцары-ваякі паскладалі зброю і ператварыліся ў місіянэраў. Нашаніўцы пачатку дваццатага стагодзьдзя адчувалі за плячыма катастрофу трох антырасейскіх паўстаньняў. У нас за сьпінаю была катастрофа сталіншчыны й мінулай вайны.