- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дрэнна, калі ў працоўным калектыве ўзнікаюць службовыя звадкі, калі адзін начальнік на месца другога меціць. Калі, напрыклад, галоўны інжынер падседжвае дырэктара і вельмі старанна падкопвае пад яго. І, вядома, не рыдлёўкай. Ды не проста падкопвае, а нават закапаць не супраць. Ці намеснік галоўнага бухгалтара не толькі зводзіць дэбет з крэдытам, але і з інтарэсам паглядае на крэсла свайго шэфа і заўсёды гатовы заняць яго.