- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Вучнёўскае Самакіраванне. Практычны дапаможнік” з’яўляецца вынікам вопыту, здабытага трэнерамі (інструктарамі па навучанню) Фонду “Асвета для дэмакратыі” пры правядзенні звыш 30 семінараў для лідэраў і апекуноў вучнёўскіх самакіраванняў сярэдніх школ (у Польшчы і іншых краінах Усходняй Еўропы) і дзеячоў ваяводскіх і агульнапольскіх маладзёжных парламентаў. У час 4-дзённых семінараў мы сумесна з удзельнікамі самакіравання і настаўнікамі-апекунамі разважалі, што такое Вучнёўскае Самакіраванне, абменьваліся вопытам працы ў школах, планавалі працу самакіравання, аналізавалі сучаснае заканадаўства, што датычыцца асветы, разважалі над характэрыстыкамі сапраўднага лідэра, авалодвалі мастацтвам вядзення перамоў. Гэты сумесны вопыт дапамог нам распрацаваць канчатковы варыянт дапаможніка. (К. Станоўскі)