- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Кожны народ мае сваіх знакамітых людзей. Сярод іх вучоныя, паэты, мастакі, падаромнікі, асветнікі, урачы, дзяржаўныя дзеячы. Яны сваім талентам і ўпартай працай здолелі прынесці вялікую карысць свайму народу і чалавецтву. Такія асобы ніколі не знікаюць з зямлі бясследна. Іхнія справы працягваюць жыць і пасля смерці сваіх творцаў. Здараецца так, што слава гэтых знакамітых людзей перажывае нават народы, якія іх узгадавалі. Напрыклад, ужо тысячы гадоў не існуюць народы элінаў і рымлянаў, але і сёння кожны адукаваны чалавек назаве дзесяткі імёнаў, якія займаюць ганаровае месца ў гісторыі еўрапейскай цывілізацыі: Арыстоцель, Платон, Аляксандр Македонскі, Юлі Цэзар, браты Гракхі, Цыцэрон і многія іншыя.