- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст культуры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) — фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены за яе межы. У зборніку прадстаўлены матэрыялы Міжнароднага "круглага стала", прысвечанага стратам Беларусі ў час Другой сусветнай вайны, звесткі пра беларускія экспанаты і архіўныя матэрыялы ў сховішчах Масквы, Санкт-Пецярбурга і інш. Большасць дакументаў друкуецца ўперышню.