- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля абраду яднання маладых (зв ядзення ў купу, злучэння), які змацоўваў шлюб і звязваў іх «на доўгі (увесь) век», у доме маладой пачыналася вясельная (вясёлая) бяседа, або пір вясёлы, вясельны (вясёлы) стол, вясельнае (вясёлае) застолле. Звычай сумеснай яды меў абшчынны характар, і ў ім прымалі ўдзел не толькі роды маладых, але і суседзі (аднаабшчыннікі) Паўсюднай традыцыяй з ’яўляецца прысутнасць на вяселлі ў якасці гледачоў жыхароў усёй вёскі. Няпрошаныя госці былі жаданымі асобамі. Старажытны звычай патрабаваў, каб на вяселлі прысутнічала як найбольш людзей, каб яно ішло гучна, а застолле было багатым, бо лічылася, што ад гэтага эалежалі дабрабыт і шчасце будучага жыцця маладой пары. Таму вяселле было эвяэана з вялікімі выдаткамі.