- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У беларускай літаратуры імя вялікага князя Гедзіміна (Мікола Ермаловіч настойвае, што яго трэба называць акурат гэтак, i я ўзяла для друку ягоны варыянт) амаль не ўзгадваецца. I не дзіўна — нават самыя сучасныя падручнікі па гісторыі Беларусі (узяць хаця б адзін з апошніх, «Гісторыю Беларусі», Мн., 1999, пад рэдакцыяй прафесараў Я. Новіка i Г. Марцуля) пра перыяд Гедзіміна пішуць надта ж асцярожна, не адмаўляючы тэорыю таго ж М. Ермаловіча аб славянскім паходжанні князя, але i не падтрымліваючы яе. I сама дзяржава Гедзіміна атрымліваецца нейкаю няпэўнай — ці то яна літоўска-беларуская, ці беларуска-літоўская, ці ўсё яшчэ толькі літоўская... Мне ж здаецца — важнае для нас тое, што мы, урэшце, ужо хаця б не адмаўляем сваю прыналежнасць да дзяржавы, якая прасціралася ад Чорнага да Балтыйскага мораў i мела вялікі ўплыў на Еўропу. I тады, калі мы гэта ўсвядомілі, мы заўважылі i магутнейшы славянскі пласт гэтай краіны. Тут усіх нас яшчэ чакаюць вялікія адкрыцці. Што да мяне, то найбольш прывабнай у гэтым перыядзе нашай гісторыі мне ўявілася постаць Ляздзейкі — i не таго сівога валхва-звездара, астранома, якім паўстае ён на карцінах пазнейшых мастакоў. У часы Гедзіміна ён не можа быць такім, бо, як нам вядома па летапісах, князь знайшоў яго, яшчэ малога, у арліным гняздзе (Замест прадмовы, фрагмэнт)