- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік быў надрукаваны ў 2004 годзе. Знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў год і тры гады раней. Напрыклад верш "Крывадушнасць" быў напісаны ў 2001 г., як пратэст супраць тадышніх улад з Беластока, якія не дазвалялі сем’ям забітых бандытамі ПАС Рамуальда Райса праваслаўных вазакоў, каб на помніку пастаўленаму на іх магіле ў Бельску-Падляшскім было напісана прозвішшча іх забойцаў у лесе пад Старымі Пухаламі. Верш гэты раней увайшоў у кніжку вершаў "Верш за свабоду", выдадзеную Радыём Свабода ў Празе ў 2002 г. Другія вершы лірычныя з’яўляюцца ўспамінамі аўтара з яго жыцця, апісанне прыгожых выяваў прыроды, яго пратэст супраць вайны і аб правадырах якія яго бударажылі ў жыцці. У канцы зборніка ёсць доўгі верш "Успаміны полацкай княгінb Прадславы”. У летапісах успамінаецца імя Прадслава, якая магла быць полацкай княгіняй і многія гісторыкі, як нп. Мікола Ермаловіч, мяркуюць, што яна была маткай полацкіх князёў Рагвалода і Тура. Таму дачка Рагвалода Рагнеда назвала сваю першую дачку імем сваёй бабкі Прадславай. Пасля насіла імя Прадслава пастрыжаная ў манашкі і вядовая Ефрасіння Полацкая. Першая полацкая княгіня Прадслава жыла, калі княжыла ў Кіеве княгіня Вольга. У гэтым вершы аўтар апісвае мяркуемыя ўспаміны са свайго жыцця ў гэты час першай полацкай княгіні Прадславы.